Рубле Нагі з Індыі – заснавальніца больш за 800 адукацыйных цэнтраў у больш чым 100 вёсках. Яна была ўганаравана за эфектыўнасць у забеспячэнні доступу да адукацыі для найбольш маргіналізаваных супольнасцей.
Полька Эва Дробэк, якая была сярод 10 фіналістаў конкурсу, выкладае англійскую і нямецкую мовы ў варшаўскім ліцэі імя Нарцызы Жміхоўскай.
Капітула прэміі, якая атрымала каля 100 тысяч заявак, высока ацаніла яе інавацыйныя метады навучання замежным мовам, крэатыўныя праекты і падтрымку вучняў з інваліднасцю, бежанцаў, а таксама асоб, якім пагражае сацыяльнае выключэнне.
Эва Дробэк мае 25-гадовы досвед выкладання і з’яўляецца аўтарам 76 публікацый для настаўнікаў.
Global Teacher Prize прысуджаецца ўжо 10 гадоў. Узнагарода – чэк на мільён долараў – была ўручана падчас міжнароднай канферэнцыі ў Дубаі, прысвечанай выклікам сучаснасці.
Летась яе атрымаў саудаўскі настаўнік Мансур Аль-Мансур.
IAR/яс